Часопіс Time назваў Зяленскага і «дух Украіны» чалавекам года
- 7.12.2022, 16:08
У папярэднім годзе ў гэтай намінацыі перамог Ілан Маск.
Амерыканскі часопіс Time назваў чалавекам 2022 года прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і «дух Украіны». Пра гэта паведамляе Twitter выданні.
Нагадаем, у 2021 годзе чалавекам года паводле версіі Time стаў амерыканскі мільярдэр Ілан Маск.