BE RU EN

«Да ліхтара камунальным службам чыстка вуліцы»

  • 19.11.2022, 13:09

Рэпартаж з заснежанага Жодзіна.

У Жодзіне 18 лістапада, як паведаміла гарадская газета, на барацьбу з першым снегам выйшлі 65 дворнікаў, два пескараспырсквальнікі, трактар з адвалам і пагрузнік. Выданне запэўнівае, што «ўжо з раніцы жодзінскія дарогі апрацаваныя пясчана-саляной сумессю». Яе спатрэбілася блізу 30 тонаў. Следам за дворнікамі на вуліцы выйшлі чытачы EX-PRESS.BY, каб праверыць, куды менавіта сышлі гэтыя 30 тонаў.

На праспекце Міру зусім не чышчаная плітка, змерз і «сантэхнік-дон Кіхот»:

прысады Ліхтароў на праспекце Міру. «Відаць, што да ліхтара камунальным службам чыстка вуліцы», – канстатуе чытачка.

Дарожкі побач з гарадскім рынкам. «Хіба іх нехта чысціў?» – задаецца пытаннем мясцовая жыхарка.

Тэрыторыю стаянкі і дворык гандлёвага цэнтра «Элегант» таксама ніхто не чысціў:

На вуліцы 50 гадоў Кастрычніка і Ракасоўскага няма ні следу працы камунальнікаў:

– Усе радуюцца снегу. І дзеці, і сабакі, і нават дарослыя, хоць давядзецца чысціць аўтамабілі, цяплей апранацца і быць асцярожным. Час першага снегу – гэта і час павышанага траўматызму. Адна надзея, што камунальнікі прыбяруць снег з дарожак, пачысцяць яго з ходнікаў. А не толькі адрапартуюць пра гэта, – кажа жодзінка.

Апошнія навіны