BE RU EN

Экспэрт: Група расейскіх генералаў выступіла супраць Пуціна

  • 4.10.2022, 13:40

Ад кіраўніка Крамля патрабуюць вывесці войскі з Украіны.

У Генеральным штабе войска Расейскай Федэрацыі з'явілася так званая фронда - група генералаў, якія ўвесь час спрабуюць растлумачыць прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, што трэба адводзіць войскі з украінскай тэрыторыі.

Некаторыя генералы спрабуюць данесці расейскаму лідару, што неабходна захаваць хаця б частку войскаў у баяздольным стане, інакш РФ застанецца з жаўнерамі тэрміновай службы і без тэхнікі, расказаў вайсковы экспэрт - палкоўнік запасу Алег Жданаў.

«На мой погляд, у Генеральным штабе Расейскай Федэрацыі ўжо сфармавалася так званая «фронда», гэта значыць, група генералаў, якая ўвесь час спрабуе данесці Пуціну, што трэба адводзіць войскі, трэба захаваць хоць нейкую частку войска ў баяздольным стане, нельга забіваць усё і адразу…», - падзяліўся ён.

Апошнія навіны