BE RU EN

Медыкі распавялі пра бактэрыі, якія дапамогуць вылечыцца ад каранавіруса

  • 8.09.2021, 15:32

Адкрыццё дапаможа стварыць прабіётыкі і палепшыць прафілактычныя метады лячэння.

Экспэрты з Асацыяцыі дыетолагаў Украіны высветлілі, што кішачныя бактэрыі могуць дапамагчы вылечыцца ад каранавіруса, піша cursorinfo.co.il.

Так, навукоўцы правялі праверку дамінантных відаў бактэрый, якія засяляюць чалавечы кішэчнік на прадмет таго, наколькі яны будуць актыўныя супраць каранавіруса. Выявілася, што біфідабактэрыі выдатна падаўляюць не толькі сімптомы раздражнёнага кішэчніка, але і ў нейкай ступені COVID-19.

Так, экспэрты ўжылі кампутарнае мадэляванне, каб знайсці патэнцыйныя злучэнні, якія змагаюцца з захворваннямі. Біфідабактэрыі вырабляюць малекулы, якія ўступаюць з каранавірусам у канфлікт.

Навукоўцы заявілі, што гэтая знаходка дапаможа стварыць эфектыўны штучна створаны прабіётык, які зможа забяспечыць выдатную прафілактыку COVID-19, а таксама зрабіць больш бяспечным метад барацьбы з гэтай хваробай.

Апошнія навіны