Забіты КДБшнікамі мянчук - 32-гадовы праграміст EPAM
- 28.09.2021, 22:34
Андрэй Зэльцар выхоўваў маленькага сына.
У Менску падчас рэйду па кватэрах застрэлены супрацоўнік КДБ.
Стала вядома, хто страляў у чэкіста: 32-гадовы праграміст Андрэй Зэльцар, паведаміла «Наша Ніва».
Яго пазналі на відэа сябры.
Са слоў суседзяў, Андрэй жыў з жонкай у яе кватэры. Выхоўваў маленькага сына, вучня пачатковай школы. Невядома, дзе знаходзілася дзіця падчас стральбы.
У 2008 годзе Андрэй Зэльцар скончыў Тэхнікум бізнэсу і права ў Менску.
Вядома таксама, што ён захапляўся трыятлонам, а ў 2020 годзе ўдзельнічаў у спаборніцтвах па трыятлоне ў Менску.
У Андрэя Зэльцара ёсць старонка ва «Укантакце», апошні раз ён заходзіў туды сёння а 10:56 паводле менскага часу. У яго тэлеграме апошні візіт - а 21:00 паводле менскага часу.