BE RU EN

Навукоўцы назвалі практыкаванні для хуткага ўмацавання арганізма

  • 18.04.2021, 17:25

Навукоўцы вывучылі трэніроўкі працягласцю, не большай за 20 хвілін.

Даследнікі з Аўстраліі і Канады назвалі практыкаванні, якія спрыяюць хуткаму ўмацаванню арганізма. Паводле іх звестак, такімі з'яўляюцца трэніроўкі высокай інтэнсіўнасці з інтэрваламі, паведамляе ferra.ru.

Так, навукоўцы адзначылі, што яны з'яўляюцца адным з самых хуткіх і эфектыўных спосабаў умацаваць арганізм. Акрамя таго, яны карысныя для падтрымання цела ў тонусе.

У рамках гэтага даследавання аўтары вывучылі трэніроўкі працягласцю, не большай за 20 хвілін, у тым ліку з размінкай. Пасля было ўстаноўлена, што нават калі чалавек надае трэніроўкам столькі часу - гэта станоўча ўплывае на здароўе. Навукоўцы таксама дадалі, што непрацяглыя практыкаванні вельмі добра адбіваюцца на метабалізме і сэрцава-судзіннай сістэме.

Апошнія навіны