BE RU EN

Страйкавы камітэт прыняў пастанову вылучыць па $100 тысяч МТЗ, МЗКЦ і «Гродна Азоту»

  • 18.08.2020, 19:50

Забастоўка і наша салідарнасць - тое чаго больш за ўсё баіцца ўлада.

Як паведаміў каардынатар страйкавага камітэту Андрэй Стрыжак, прынятая пастанова вылучыць па $100000 страйкоўцаў работнікам МТЗ, МЗКЦ і «Гродна Азоту».

«Страйк і наша салідарнасць - тое чаго больш за ўсё баіцца ўлада. Працягваем страйкаваць датуль, пакуль нашы патрабаванні не будуць выкананыя!» - напісаў ён.

Кожны хто будзе незаконна звольнены можа звярнуцца па дапамогу ў фонд і атрымаць з яго 1500 еўраў (тры сярэднемесячныя заробкі) кампенсацыі.

Апошнія навіны