BE RU EN

Арцемій Троіцкі: Беларусы, не змяншайце абароты!

  • 9.10.2020, 21:16

Калі беларусы прадоўжаць мітынгаваць і страйкаваць, то рэжым будзе разбурацца хутчэй.

Вядомы расейскі музычны крытык і грамадскі дзеяч Арцемій Троіцкі падзяліўся на YouTube-канале ARU TV меркаваннем пра сітуацыю ў Беларусі.

- Выказваючыся эканамічнай мовай, кантрольны пакет акцый знаходзіцца ў руках простых беларусаў. Калі беларусы будуць працягваць мітынгаваць, працягваць страйкаваць, байкатаваць дзяржаўную эканамічную сістэму, то сістэма будзе разбурацца ўсё хутчэй і хутчэй. Ніхто - ні тое што Расея, нават Амерыка - такую эканоміку пры ўсім жаданні цягнуць не зможа. Таму, дарагія сябры-беларусы, усё залежыць ад вас. Калі вы не зменшыце абароты, калі будзеце праяўляць усю тую цудоўную крэатыўнасць, смеласць і стойкасць, то варыянтаў няма - А. Лукашэнка знікае. І вельмі хутка. Нават не сумнявайцеся. Жыве Беларусь! - сказаў Троіцкі.

Апошнія навіны