BE RU EN

У Мастах прабілі колы ў сямі аўтамабілях міліцыянтаў

  • 9.10.2020, 20:42

Колы прабілі прама каля будынка мясцовага РУУС.

У Мастах (Гарадзенская вобласць) каля будынка мясцовага РУУС невядомыя прабілі колы ў 7 аўтамабіляў міліцыянтаў.

Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу СТВ згадаў намеснік пракурора Гарадзенскай вобласці Андрэй Скурат.

З яго слоў, здарэнне адбылося 6 кастрычніка. Там былі раскіданыя кавалкі калючага дроту. Пашкоджанні атрымалі два службовыя і пяць асабістых аўтамабіляў карнікаў.

Апошнія навіны