BE RU EN

Ватыкан «не вельмі спадзяецца» на вяртанне мітрапаліта Кандрусевіча ў Беларусь

  • 9.10.2020, 20:20

Кіраўніка Каталіцкай царквы не пускаюць у Беларусь з 31 жніўня.

Сакратар Ватыкана ў сувязях з замежнымі дзяржавамі Пол Рычард Галахер заявіў, што пераканаў афіцыйны Менск у тым, што вяртанне мітрапаліта ў Беларусь «у інтарэсах усіх - царквы і дзяржавы». 31 жніўня кіраўніка Каталіцкай царквы Беларусі не пусцілі ў Беларусь, а МУС анулявала яго пашпарт.

«Афіцыйная беларускі бок не падзяляе гэтага меркавання, і я не вельмі аптымістычны, што яны пойдуць на такі крок. Я думаю, яны б прапусцілі яго, але, магчыма, умовы, якія яны могуць паставіць, будуць непрымальнымі для арцыбіскупа, так што давайце пачакаем і паглядзім», - цытуе Галахера «Радыё Свабода».

Апошнія навіны