BE RU EN

Літва адклікае з Беларусі яшчэ пяць дыпламатаў

  • 9.10.2020, 17:06

Літоўскі бок падкрэсліў, што будуць ужытыя захады ў адказ, калі ўлады Беларусі прадоўжаць у тым жа духу.

Літва адклікае з беларускага пасольства яшчэ пецярых дыпламатаў і спадзяецца, што гэтага дастаткова, каб захаваць магчымасць дыялогу, піша delfi.lt.

«Нам важна, каб праца амбасады ў Менску і консульства ў Гародні была як мага менш парушаная. Гэта неабходна не толькі для ажыццяўлення консульскай дзейнасці, выдачы візаў, падтрымкі сувязі з дыяспарай, але і для стасункаў з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі. Беларусь выступіла з катэгарычным патрабаваннем значна скараціць колькасць дыпламатаў - 11 чалавек.

Каб паменшыць напружанне разам з Польшчай мы пастанавілі выклікаць дыпламатаў для кансультацыі і гэтак захаваць магчымасць падтрымання дыпламатычных дачыненняў у будучыні.

Ацаніўшы розныя акалічнасці і рызыкі, мы наважылі адклікаць яшчэ пецярых дыпламатаў у надзеі, што гэтага будзе дастаткова, каб захаваць магчымасць дыялогу. Разам з тым мы падкрэслілі, што будуць ужытыя захады ў адказ, калі Беларусь будзе прадаўжаць у тым жа духу», - сказала прэс-сакратарка міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса Раса Якілайтэне.

Яна паўтарыла словы міністра, што «несяброўскі крок фактычнай улады Беларусі ў сувязі са скарачэннем дыпламатычных кантактаў спрыяе далейшай ізаляцыі Менска».

Літва выклікала для кансультацый амбасадара Андруса Пулокаса.

«Наша мэта - максімальнае захаванне дыпламатычных кантактаў. Пра гэта мы сказалі беларускаму боку, з якім пакуль дамовіліся, што часова адклікаем амбасадара для кансультацый, што паслужыць зніжэнню напружання і паслужыць захаванню ўзроўню падтрымання дыпламатычных сувязяў. Разам з палякамі мы пастанавілі адклікаць амбасадараў для кансультацый», - заявіў у панядзелак Лінкявічус.

Апошнія навіны