BE RU EN

Румынія адклікае свайго амбасадара з Беларусі

  • 9.10.2020, 16:50

Пастанова прынятая на знак салідарнасці з Літвой і Польшчай.

Румынія адклікае свайго амбасадара з Менску. Пра гэта ў «Твітэры» паведаміў міністр замежных спраў гэтай краіны Богдан Аўрэску.

«Наважылі адклікаць нашага амбасадара ў Беларусі для кансультацый на знак салідарнасці з Літвой і Польшчай - напісаў міністр. - Беларусь павінна разумець, што выкарыстанне дыпламатычнага ціску на дзяржавы - чальцы ЕЗ не дапаможа дыялогу і не прынясе станоўчых вынікаў».

Раней аб адклiканнi амбасадараў з Менску на знак з фактычна высланымі пасламі Польшчы і Літвы заявілі шэсць краін Еўразвязу - Баўгарыя, Нямеччына, Латвія, Славаччына, Чэхія і Эстонія.

Апошнія навіны