BE RU EN

На былога прэзідэнта Кыргызстана ўчынены замах

  • 9.10.2020, 16:19

Аўтамабіль Алмазбека Атамбаева абстралялі баявымі патронамі.

На былога прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева быў учынены замах. Пра гэта паведамляюць СМІ Кыргызстана са спасылкай на ягоную дарадчыцу Кундуз Жалдубаеву, падае РБК.

У сваім Facebook яна апублікавала відэазапіс з Атамбаевым, на якім той паказвае сляды ад куль на ягоным аўтамабілі. Са слоў Жалдубаевай, у аўтамабіль стралялі баявымі патронамі, экс-прэзідэнт не пацярпеў.

Апошнія навіны