BE RU EN

Apple зняпраўджвае, што патрабавала выдаліць пратэстныя Telegram-каналы

  • 9.10.2020, 15:38

Кампанія ўступіла ў палеміку з заснавальнікам Telegram Паўлам Дуравым.

Кампанія Apple зняпраўдзіла словы Паўла Дурава, што яна патрабавала выдаліць з Telegram беларускія каналы са звесткамі сілавікоў.

Apple перадала камандзе мэсэнджара скаргі карыстальнікаў, а ў Telegram пагадзіліся іх праверыць і адрэагаваць. Пра гэта піша TJ са спасылкай на прадстаўнікоў Apple.

Карыстальнікі паскардзіліся Apple на раскрыццё асабістых звестак, уключаючы імёны і кантактныя нумары тэлефонаў. Пры гэтым самі людзі не давалі згоды на гэта.

У Apple кажуць, што іх кампанія запатрабавала неадкладна выдаліць усякую інфармацыю, якая раскрывае чыюсьці інфармацыю ў інтэрнэце без згоды гэтых асобаў. Таксама ў адпаведнасці з правіламі App Store выдаляцца павінен кантэнт, накіраваны на канкрэтных людзей.

У кампаніі запэўніваюць, што каманда Telegram не пярэчыла гэтым патрабаванням і нават сама заявіла, што правядзе праверку і зробіць справаздачу пасля расследавання.

8 кастрычніка Павел Дураў распавёў, што Apple патрабуе заблакаваць тры беларускія тэлеграм-каналы. Гаворка ідзе пра пратэстныя каналы «Карнікі Беларусі», «Чат групы Карнікі» і «Усе парушэнні!». У іх дэананімізавалі сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў жорсткіх разгонах пратэстаў. Дураў заявіў, што закрываць каналы не будзе, бо сітуацыя «не чорна-белая». Пры гэтым ён дадаў, што на айфонах гэтыя каналы, хутчэй за ўсё, не будуць бачныя.

Апошнія навіны