BE RU EN

Беларусы стварылі Фонд культурнай салідарнасці

  • 9.10.2020, 15:13

Асноўная яго мэта - дапамагчы прадстаўнікам культурнай супольнасці, якія пратэстуюць.

Створаны і пачаў сваю работу Беларускі фонд культурнай салідарнасці. Асноўная мэта яго працы - дапамагчы прадстаўнікам культурнай супольнасці Беларусі юрыдычна, матэрыяльна і псіхалагічна, паведамляе tut.by.

Як заявілі прадстаўнікі фонду, творцаў, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю, звальняюць, арыштоўваюць, касуюць іх канцэрты, а на саміх псіхалагічна ціснуць.

Больш за 1200 дзеячаў культуры і мастацтва падпісалі адкрыты ліст да ўладаў з патрабаваннем прызнаць прэзідэнцкія выбары несапраўднымі і спыніць гвалт з боку сілавых структур. Для падтрымкі прадстаўнікоў беларускай культурнай супольнасці быў створаны Беларускі Фонд Культурнай Салідарнасці.

Асноўная мэта фонду - дапамагчы прадстаўнікам культурнай супольнасці. Тым, каго звольнілі ці будуць звольненыя, або сышлі на знак пратэсту, ці апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Другі кірунак дзейнасці Фонду - садзейнічанне свабоднай творчасці праз падтрымку ідэяў. Перавага будзе аддавацца хуткім у рэалізацыі праектам (вулічныя графіці, творчы перформанс, відэа-арт і інш.).

Фонд узначалілі культурны мэнэджар і прадусар Сяргей Будкін і спявачка і актывістка Марына Шукурава (Руся).

Беларускі фонд культурнай салідарнасці з'яўляецца філіялам фонду BY_SOL. Яго дзейнасць таксама падтрымліваюць прадстаўнікі беларускай дыяспары і дзелавых колаў.

Медыйнай платформай Беларускага фонду культурнай салідарнасці стане інфармацыйны партал TuzinFM.

Апошнія навіны