BE RU EN

«А мы казалі, што электрычнасць у краіне скончыцца»

  • 9.10.2020, 17:35

Хакеры папярэдзілі пра новую атаку на рэжым Лукашэнкі.

Беларускія кібер-партызаны паведамілі ў сваім тэлеграм-канале пра новую атаку на рэжым Лукашэнкі, якая павінна пачацца праз некалькі гадзінаў.

«А мы казалі, што электрычнасць у краіне скончыцца.

Спытайце ў Лукашэнкі, чаму АЭС не запусціцца. Да атакі менш за 5 гадзінаў», – паведамілі кібер-партызаны.

Нагадаем, што раней кібер-партызаны распаўсюдзілі паведамленне, у якім папярэдзілі грамадзянаў пра ўкараненне шкоднага праграмнага забеспячэння ў банкаўскую сістэму Беларусі.

Хакеры парэкамендавалі ўсім да пятніцы ўжыць наступныя захады:

Да канца працоўнага тыдня неяк выграбці ўсю валюту з абменнікаў.

Зняць грошы з банкаўскіх картаў.

Адклікаць дэпазіты з рахункаў дзяржаўных банкаў.

Апошнія навіны