BE RU EN

Святлана Ціханоўская прапанавала надаць Лукашэнку імунітэт

  • 9.10.2020, 13:31

Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі заявіла, што гэта можа стаць часткай перамоваў аб перадачы ўлады.

Былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская прапанавала ў выпадку змены ўлады ў краіне даць Аляксандру Лукашэнку імунітэт ад пераследаў. Пра гэта Ціханоўская заявіла падчас візіту ў Браціславу, паведамляе ў чацвер, 8 кастрычніка, агенцтва Reuters (пераклад – dw.com).

Святлана Ціханоўская адзначыла, што не можа дараваць Лукашэнку ягоныя злачынствы, але ўсведамляе, што імунітэт яму павінен стаць часткай перамоваў аб перадачы ўлады. "Калі выйсцем (з праблемы. – Рэд.) стане тое, што ён з'едзе куды-небудзь на мора і будзе там праводзіць час, то гэта дапушчальна", – адзначыла Ціханоўская.

Сустрэча з кіраўніком МЗС Славакіі

У Браціславе экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі сустрэлася з кіраўніком МЗС Славакіі Іванам Корчкам, а таксама з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, палітолагамі і журналістамі. Славакія пастанавіла адклікаць свайго амбасадара з Беларусі для кансультацый. Раней тое самае зрабілі Нямеччына, Польшча, Чэхія, Літва, Латвія, Эстонія і Балгарыя.

На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская таксама пабывала ў Нямеччыне, дзе яна сустрэлася з Ангелай Меркель (Angela Merkel), выступіла ў бундэстагу і правяла прэс-канферэнцыю.

Пратэсты ў Беларусі

Масавыя пратэсты ў Беларусі доўжацца ўжо роўна два месяцы пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. На вуліцы неаднаразова выходзілі, паводле ацэнак СМІ, больш за 100 тысячаў чалавек, яны выступаюць за адстаўку Лукашэнкі.

Апошнія навіны