BE RU EN

Пашынян заявіў пра гатоўнасць Арменіі да мірных перамоў

  • 9.10.2020, 12:51

Пры гэтым палітык заявіў, што Азербайджану падчас баёў не ўдалося дасягнуць значных поспехаў.

Ерэван гатовы аднавіць мірныя перамовы аб Нагорным Карабаху ў рамках Менскай групы АБСЕ. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Нікол Пашынян на пасяджэнні кіраўнікоў урадаў дзяржаў-чальцоў ЕАЭС ў Ерэване, паведамляе РБК.

«Мы верныя прынцыпу мірнага ўрэгулявання карабахскага канфлікту і гатовы да аднаўлення мірнага працэсу ў адпаведнасці з заявамі прэзідэнтаў і кіраўнікоў МЗС краін-сустаршыняў Менскай групы АБСЕ», - заявіў прэм'ер.

Пашынян падкрэсліў, што насельніцтва Карабаха было на мяжы гуманітарнай катастрофы. Вайну ў рэгіёне ён ахарактарызаваў як «азербайджана-турэцкую агрэсію супраць армянскага народа». Пры гэтым Пашынян сцвярджае, што Азербайджану падчас баёў не ўдалося дасягнуць значных поспехаў.

Апошнія навіны