BE RU EN

Азербайджан заявіў аб эвакуацыі армянскіх войскаў са сталіцы Нагорнага Карабаха

  • 9.10.2020, 12:01

Прэс-служба Войска абароны Карабаха гэтую інфармацыю не пацвярджае.

Міністэрства абароны Азербайджана заявіла, што войскі Арменіі эвакуюцца са сталіцы Нагорнага Карабаха Сцепанакерта. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства ў пятніцу, 9 кастрычніка.

Як сцвярджае Мінабароны, да раніцы па ўсёй працягласці лініі фронту ішлі жорсткія баі, азербайджанскае войска наносіла ўдары на важных кірунках і абмежавала свабоду перамяшчэнняў апанентаў.

«Асабовы склад вайсковых часцей узброеных сіл Арменіі, які панёс цяжкія страты ад агнявога ўдару азербайджанскага войска па Ханкендзі (Сцепанакерт - рэд.), эвакуюецца. Вялікая колькасць вайскоўцаў было забітая і параненая ў выніку артылерыйскага абстрэлу хованкі адной з вайсковых частак у Ханкендзі», - сцвярджаюць у Баку.

Прэс-служба Войска абароны Карабаха ў сваю чаргу паведаміла, што ўночы сітуацыя заставалася стабільна напружанай, аператыўна-тактычная абстаноўка на перадавой не змянілася. На асобных адцінках працягваліся перастрэлкі і артылерыйскія баі.

«Апанент наносіў ракетна-артылерыйскія ўдары па мірных населеных пунктах. Падраздзяленні Войска абароны цалкам кантралююць аператыўна-тактычную сітуацыю», - цытуе «Sputnik Арменія» паведамленне прэс-службы.

Узброены канфлікт у Нагорным Карабаху, праз якога Арменія і Азербайджан 30 гадоў вядуць тэрытарыяльную спрэчку, успыхнуў 27 верасня. Бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў правакацыі і абстрэлах мірных жыхароў.

Апошнія навіны