BE RU EN

Камітэт міжнародных спраў Кангрэсу ЗША абурыўся абвяшчэннем Святланы Ціханоўскай у вышук у Расеі

  • 9.10.2020, 11:59

Дыктатары Лукашэнкі і Пуціна баяцца дэмакратыі.

Камітэт міжнародных спраў Кангрэсу ЗША жорстка адрэагаваў на абвяшчэнне Святланы Ціханоўскай ў вышук у Расеі:

«Мы катэгарычна асуджаем пастанову пуцінскага рэжыму абвясціць беларускую апазіцыйную лідарку Святлану Ціханоўскую ў міждзяржаўны вышук. Гэтая пастанова Лукашэнкі і ягоных крамлёўскіх паслугачоў, накіраваная на падтрымку яго нелегітымнага панавання, дэманструе, як дыктатары кшталту Лукашэнкі і Пуціна баяцца дэмакратыі», - гаворыцца ў заяве, тэкст якой цытуе ria.ru.

Таксама кангрэсмэны падкрэслілі, што ЗША разам з еўрапейскімі краінамі і Канадай і надалей будуць падтрымліваць імкненне народа Беларусі да самастойнага вызначэнні ўласнай будучыні і заклікалі Расею да павагі суверэнітэту Беларусі.

Апошнія навіны