BE RU EN

Беларусь сустракае новы дзень рэвалюцыі пад бел-чырвона-белым сцягам

  • 9.10.2020, 11:50

Нацыянальныя сімвалы вывешаныя ў розных кутках краіны.

Сёння - 62-і дзень беларускай рэвалюцыі. Па ўсёй краіне ўжо больш за 2-а месяцы працягваюцца акцыі з патрабаваннем адстаўкі ўзурпатара Лукашэнкі.

Беларусь сустракае новы дзень рэвалюцыі пад бел-чырвона-белым сцягам. Нацыянальныя сімвалы вывешаныя ў розных кутках краіны, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Лунае, нескароны,

На векавых вятрах

Наш, ад крыві чырвоны,

Ад болю белы, сцяг.

Наш бел-чырвона-белы,

Нябесны, вольны, смелы,

Наш бел-чырвона-белы,

Наш сцяг.

Уладзімір Някляеў

Апошнія навіны