BE RU EN

Менскія рабочыя - лукашэнкаўскім прафсаюзам: Вы паводзіцеся, як спалоханы страус

  • 9.10.2020, 12:02

Моцны відэазварот.

Рабочыя Менскага электратэхнічнага завода імя Казлова запісалі відэазварот да афіцыйнага прафсаюзу, паведамляе «Белсат».

«Мы выходзілі на страйкі, права на якія нам гарантуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Вы падтрымалі нашы страйкі? Не.

Чаго пасля гэтага вартыя вашы словы? Нічога.

Вы паводзіцеся, як спалоханы страус», - кажуць працоўныя ў сваім звароце.

Нагадаем, што па ўсёй краіне пачаўся масавы пераход рабочых з лукашэнкаўскіх прафсаюзаў у незалежныя.

Апошнія навіны