BE RU EN

Рассельгаснагляд знайшоў у шампіньёнах з Беларусі карычнева-мармуровыя блашчыцы

  • 8.10.2020, 18:45

Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі шампіньёнаў беларускай кампаніі «Грыбная краіна».

Як паведамляе служба, падставай для гэтага стала выяўленне карантыннага для ЕАЭС аб'екта - карычнева-мармуровай блашчыцы. Заражаная прадукцыя суправаджалася фітасанітарным сертыфікатам, выдадзеным нацыянальнай арганізацыяй па карантыну і ахове раслін Беларусі, паведамляе interfax.by.

Пры гэтым Рассельгаснагляд адзначае, што, нягледзячы на шырокі арэал пасялення, раней карычнева-мармуровыя блашчыцы не выяўляліся ў прадукцыі, якая паступае з Беларусі. Паводле Адзінага пераліку карантынных аб'ектаў, гэты шкоднік адсутнічае на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

«У сувязі з гэтым выяўленне небяспечнай кузуркі ў прадукцыі КФХ «Грыбная краіна» ставіць пад сумнеў яе беларускае паходжанне», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны