BE RU EN

У Парыжы акцыі салідарнасці з беларусамі праходзяць кожную нядзелю

  • 8.10.2020, 16:43

Увесь свет перажывае за тых, хто выходзіць на вуліцы ў Менску.

Чытачы Telegram-канал «Баста!» з Парыжа распавядаюць, што ў сталіцы Францыі кожную нядзелю праходзяць акцыі салідарнасці з Беларуссю.

«Усе хвалююцца за тых, хто выходзіць на вуліцы ў Менску. У Парыжы акцыі салідарнасці праходзяць кожную нядзелю. Мы стараемся расказаць звычайным людзям, што напраўду адбываецца ў Беларусі, і на сваім узроўні робім усё магчымае, каб зрабіць унёсак у агульную барацьбу», - распавялі чытачы.

Апошнія навіны