BE RU EN

Le Figaro: Прэм'ер-міністр Кыргызстана змецены паслявыбарчым крызісам

  • 8.10.2020, 16:27

Бішкек вярнуўся ў цэнт палітычнай увагі.

"(...) Праз два дні пасля парламенцкіх выбараў, абвешчаных апазіцыяй сфальсіфікаванымі, у аўторак у Кыргызстане панавалі беспарадкі. Апазіцыя абвясціла аб тым, што яна захапіла некалькі ключавых афіцыйных будынкаў у сталіцы краіны Бішкеку, дзе прэзідэнт Сааранбай Жээнбекаў, які знаходзіцца ва ўладзе з 2017 года, заявіў аб дзяржаўным перавароце. Пасля ночы беспарадкаў цэнтр сталіцы быў завалены смеццем, а галоўны ўрадавы будынак, які атрымаў назву Белы дом, за ноч быў часткова спалены. Паводле звестак уладаў, у выніку сутыкненняў паміж апазіцыянерамі і супрацоўнікамі праваахоўных органаў адзін чалавек загінуў і 590 чалавек атрымалі раненні", - піша Le Figaro (пераклад - inopressa.ru).

"Кыргызстан - гарыстая былая савецкая рэспубліка плошчай 200 000 км2 (з насельніцтвам 6 млн жыхароў), размешчаная паміж Казахстанам, Таджыкістанам, Узбекістанам і Кітаем. З улікам свайго геаграфічнага становішча, яна з'яўляецца аб'ектам стратэгічнага спаборніцтва паміж Масквой, Пекінам і Вашынгтонам. Злучаныя Штаты даўно разлічваюць на гэтую платформу для транзіту сваіх войскаў і матэрыялаў у Афганістан. У гэтай традыцыйна блізкай да Масквы краіне знаходзіцца расейская авіябаза і буйное радовішча залатой руды, кантраляванае Канадай. Моцная схільнасць да палітычнай нестабільнасці перыядычна вяртае Бішкек у цэнтр палітычнай увагі: за апошнія 15 гадоў у выніку народных паўстанняў там былі зрынутыя два лідары дзяржавы", - каментуе аўтар артыкула Ален Барлюэ.

"Нядзельныя выбары, на якіх перамаглі дзве партыі, блізкія да ўлады і якія заклікаюць да больш цесных сувязяў з Расеяй, на думку апазіцыі і міжнародных назіральнікаў, былі адзначаныя масавымі маніпуляцыямі. Раз'юшаныя апазіцыянеры ўварваліся ў будынак Дзяржаўнага камітэта грамадскай бяспекі і вызвалілі былога прэзідэнта Алмазбека Атамбаева, які сёлета прыгавораны да цяжкага турэмнага зняволення паводле абвінавачвання ў карупцыі пасля таго, як ён уступіў у канфлікт з цяперашнім прэзідэнтам Жээнбекавым", - гаворыцца ў артыкуле.

"У аўторак у Бішкеку па-ранейшаму панавала нявызначанасць, хто напраўду валодае ўладай. У той час як кіраўнік дзяржавы сцвярджаў, што ён усё яшчэ на сваім месцы, пратэстоўцы заяўлялі, што яны зрабілі некалькі прызначэнняў, напрыклад, замянілі міністра ўнутраных спраў і вызвалілі дзеячаў, пасаджаных за краты цяперашняй уладай, сярод іх былы прэм'ер-міністр краіны Сапар Ісакаў. Некалькі прадстаўнікоў апазіцыі, у тым ліку былы прэм'ер-міністр і некалькі лідараў партый, таксама сфармавалі "каардынацыйную раду", нацэленую на тое, каб аднавіць стабільнасць і "вярнуць вяршэнства закона". Улады, са свайго боку, праз выбарчую камісію абвясцілі аб скасаванні спрэчных вынікаў парламенцкіх выбараў. У канцы дня расейскае агенцтва РІА абвясціла аб адстаўцы прэм'ер-міністра Кубатбека Баранава", - адзначае журналіст.

"(...) Прыхільнікі ўлады аб'ядналіся ў паўднёвым горадзе Ошы, апоры прэзідэнта Жээнбекава, адкуль ягоны брат Асылбек Жээбекаў у аўторак заклікаў да "парадку і адзінства", - рэзюмуе Le Figaro.

Апошнія навіны