BE RU EN

Спявак Аляксандр Саладуха заразіўся каранавірусам

  • 8.10.2020, 16:01

Ён лечыцца дома.

Беларускі спявак Аляксандр Саладуха распавёў «Белсату», што пазаўчора зрабіў тэст на каранавірус - мазок паказаў станоўчы вынік. Так што Аляксандр хворы, ён лечыцца дома.

«Я нават не ведаю, дзе мог заразіцца. Напэўна, падчас выступаў. У пятніцу я працаваў у Слуцку ў кадэцкай вучэльні. Потым запрасілі сфатаграфавацца. Потым быў Палац Рэспублікі на Дзень настаўніка. Там да мяне падыходзіла шмат людзей. Так што невядома, можа, падхапіў вірус на запраўцы, можа, у краме. Гэта ж такая справа», - растлумачыў Аляксандр.

Адзначым, што Аляксандр Саладуха прысутнічаў на так званай інаўгурацыі Лукашэнкі 23 верасня.

Апошнія навіны