BE RU EN

«За будучыню нашых дзяцей!»: беларускі запісалі моцны відэазварот

  • 8.10.2020, 15:31

Жанчыны, студэнты, пенсіянеры - пратэст аб'яднаў усіх.

Беларускі запісалі моцны відэазварот, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!»:

«Мы, мамы, супраць гвалту і беззаконня! Закон больш не працуе. Сілавыя структуры, тыя, хто павінен ахоўваць закон, цынічна і без сарамлівасці яго парушаюць (абараняюць не мам і дзяцей, а ўладу).

Мы хочам быць пачутымі. Хочам, каб усе беларусы зразумелі, што кожны з нас адказе за тое, што адбываецца ў нашай краіне! За будучыню нашых дзяцей!

Жанчыны, студэнты, пенсіянеры. Хто яшчэ павінен сказаць, каб нас пачулі?».

Апошнія навіны