BE RU EN

Cтала вядомая лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў літаратуры 2020 года

  • 8.10.2020, 14:12

Прэмію атрымала амерыканская паэтка.

Нобелеўская прэмія ў літаратуры 2020 года ўручаная амерыканскай паэтцы Луізе Глюк. Імя пераможцы было абвешчанае ў чацвер, 8 кастрычніка, паведамляе "Нямецкая хваля".

У заяве Швэдскай каралеўскай акадэміі гаворыцца, што прэмія прысуджаная за "беспамылковы паэтычны голас, які сваёй строгай прыгажосцю робіць індывідуальнае існаванне ўніверсальным".

У 2019 годзе прэмію прысудзілі адразу двум пісьменнікам

У 2019 годзе прэмія была ўручаная адразу дваім лаўрэатам: узнагароду за 2018 год атрымала польская пісьменніца Вольга Такарчук, а за 2019 год – аўстрыец Петэр Хандке. Гэта было звязана з тым, што ў 2018 годзе прэмія ў літаратуры не прысуджалася праз скандал у Швэдскай акадэміі.

З 1901 да 2017 года лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі ў літаратуры сталі ў агульнай колькасці 114 чалавек. У папярэдні раз узнагарода не ўручалася падчас Другой сусветнай вайны. У 2017 годзе найважнейшай міжнароднай прэміяй у галіне літаратуры ганараваны брытанскі пісьменнік японскага паходжання Ісігуро Кадзуо, на год раней – амерыканскі аўтар і выканаўца Боб Дылан. У 2015 годзе Нобелеўскую прэмію ў літаратуры атрымала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.

Апошнія навіны