BE RU EN

Славакія адкліча амбасадара з Беларусі на знак салідарнасці з Літвой і Польшчай

  • 8.10.2020, 12:32

Пра гэта кіраўнік славацкага МЗС заявіў на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з міністрам замежных спраў Славакіі Янам Корчакам, а таксама прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Святланы Ціханоўскай.

Сустрэчы Святланы Ціханоўскай з кіраўніком славацкага МЗС папярэднічала размова з грамадскімі дзеячамі, прадстаўнікамі экспэртных цэнтраў і СМІ, дзе абмяркоўваліся магчымыя шляхі пераадолення крызісу ў Беларусі і надання падтрымкі беларускаму народу.

Пасля гэтага з Ціханоўскай сустрэўся міністр замежных спраў Славакіі Іван Корчак. Падчас дыялогу бакі пастанавілі падоўжыць фундаваную славацкімі ўладамі праграму стыпендый для студэнтаў з Беларусі, а таксама абмеркавалі падтрымку беларускіх экспэртных і аналітычных цэнтраў. Корчак анансаваў адкліканне амбасадара Славакіі з Менска ў рамках супольных дзеянняў з польскай і літоўскай стараной, якія ўжо пайшлі на падобны крок.

Апошнія навіны