BE RU EN

Брытанія рыхтуе санкцыі супраць РФ за атручванне Навальнага

  • 8.10.2020, 12:24

Над санкцыямі працуюць і іншыя краіны.

Вялікабрытанія разам з іншымі краінамі будзе працаваць над увядзеннем санкцый супраць расейскіх чыноўнікаў у сувязі з атручваннем Аляксея Навальнага.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда", пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка МЗС Вялікабрытаніі Дамініка Рааба.

"Мы будзем працаваць разам з нашымі міжнароднымі партнёрамі, каб прасоўваць санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў і іншых, хто ўважаецца за адказнага за гэта злачынства, а таксама супраць тых, хто браў удзел у распрацоўцы праграмы хімічнай зброі "Навічок", - гаворыцца ў заяве.

Міністр заявіў, што расейскія ўлады не робяць ніякіх намаганняў, каб расследаваць гэты напад.

"Не існуе іншага тлумачэння атручвання спадара Навальнага, акрамя расейскага ўдзелу і адказнасці за гэты жудасны напад", - заявіў Рааб.

Нагадаем, Францыя і Нямеччына прапануюць еўрапейскім партнёрам увесці санкцыі супраць супрацоўнікаў ГРУ РФ у сувязі з атручваннем ў Расеі апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Апошнія навіны