BE RU EN

Сяргей Міхалок прайшоўся па хакеі і міністэрстве спорту, а таксама патлумачыў, хто ідзе ў АМАП

  • 8.10.2020, 10:13

Трыванне музыкі лопнула.

Рок-музыка Сяргей Міхалок доўга маўчаў пра сітуацыю ў Беларусі, толькі мімаходзь выказваючыся пра падзеі на Радзіме. Трыванне музыкі лопнула толькі праз два месяцы пасля выбараў. І, здаецца, жорстка выказвацца артыста прымусілі у тым ліку падзеі ў беларускім спорце. Меркаванне Міхалка пра атлетаў вылілася ў дзве прамовы, у якіх ён закрануў дзве розныя тэмы.

«Трыбуна» падае самыя цікавыя і эмацыйныя заявы музыкі.

Назваў хакеістаў дармаедамі

Менавіта з гэтай тэзы Міхалок пачаў першы маналог. Музыку не падабаецца ўзвядзенне шматлікіх лядовых палацаў у Беларусі. На ягоную думку, поўныя трыбуны ў іх збіраюць толькі артысты.

- Сціжмы дармаедаў. Вось кажуць, чаго ты хакеістаў гэтых .. Ды таму што вы - хіхіісты. Дзеля вас набудавалі гэтых лядовых палацаў, у якіх, калі б не мы, артысты, якія збіраем... А я артыст, які збірае, таму я магу ####### [казаць]. Разумееце, я не які-небудзь там эфемерны, камусьці вызваньваю, яшчэ нешта. Мы прыехалі са сваімі бандамі і ўсё пазбіралі. Нават з «Дрэздэнам».

Прапанаваў змяніць прафесію

У працяг хакейнай прамовы рокер прапанаваў гульцам беларускіх клубаў змяніць прафесію.

- Нейкія лычы здаровыя ходзяць. Ідзіце зямлю ўрабляйце. Вось што вы робіце? Ёсць чалавек, які цэглу робіць, ёсць ганчар. Хтосьці зямлю ўрабляе. Мы - артысты - здымаем стрэс.

Раскрытыкаваў пераходы з клуба ў клуб і маўчанне

Далей Сяргей зноў абурыўся будаўніцтвам палацаў. Таксама артыст адмаўляецца разумець пераходы хакеістаў з клуба ў клуб і іх маўчанне з нагоды сітуацыі, якая склалася ў Беларусі.

- Яны там балююць. Што хочуць, тое і робяць. З нагоды гэтых хіхіістаў. Чаго ты, маўляў, да іх ######## [прычапіўся]? Ды таму што навошта вы гэтых касмадромаў панабудавалі? Калі б не мы, артысты, якія збіраюць і робяць там канцэрты, то там гамон бы быў. Прыедзьце, пагаварыце. Там аднаго ацяплення... А як вы гуляеце з гэтымі клюшкамі, #### ?! Ходзіце толькі па клубах, ###. І зараз языкі ў дупе, #####. #####, жорстка.

Міхалок не пасаромеўся назваць хакеістаў цэлай кастай, якая нічога не робіць і пра якую нельга нічога казаць.

- І галоўнае, проста цэлы клан нейкі: гэта хакеісты, пра іх нельга нічога. Ды вы ##### [нічога] не робіце, #####. Саступаеце ўвесь час. Гэта смешна. Столькі вам усяго набудавалі, а за 20 гадоў хакей усё горшы і горшы.

Засумняваўся ў самааддачы

Дасталася хакеістам і за іх самааддачу.

- Якога ### [ліха] вы зробіце супраць швэдаў ці фінаў? У іх гэта ў крыві. Моцныя дужыя мужчыны. І яны не за капейкі, разумееце. Не берагуць сябе, ###### [змагаюцца], таму што ім гэта ў радасць. Таму што ў іх гэта шчасце, у іх радасць. А вы ходзіце, нейкія пагурыя. Толькі ўзважваюць: а раптам там нагу, [калі] пайду на абгон, паламаюць, кантракт свой ###### [страчу] - лепш буду сядзець на лаўцы, атрымліваць свае нейкія там датацыйныя.

Далей Міхалок стаў гаварыць пра прыроду грошай, якія выплачваюцца хакеістам.

- Датацыйны! Вы атрымліваеце грошы ні за ###. І вельмі шмат такіх.

Успомніў частую змену міністраў

Напрыканцы першай прамовы Сяргей прайшоўся па якасці мэнэджмэнту ў спорце.

- Вы што, думаеце, Лука там ці міністр спорту і турызму? Узгадайце іх? Сотні мяняюцца, ракіруюць іх туды-сюды.

І, здаецца, узгадаў пра намесніка міністра Вячаслава Дурнова. Праўда, карэктна прайграць прозвішча спартыўнага чыноўніка не ўдалося.

- У мяне адно прозвішча у галаве - Дурнеў нейкі. Ну, яно такое і ёсць прозвішча. Дурнеў, я хачу табе сказаць: і ты, і твая федэрацыя, і ўсе твае сябрукі, вы адпавядаеце твайму прозвішчу. Вось у гэтым вы гарманічныя.

Прапанаваў кандыдатуры на кіроўныя пасады

У наступным маналогу Міхалок працягнуў тэму кіраўнікоў у беларускім спорце. На гэты раз музыка падтрымаў Аляксандру Раманоўскую і выказаў меркаванне, што такія, як яна, павінны кіраваць спортам.

- Куды нейкіх ######### [ідыётаў] з барсеткамі, якія ні халеры ні ў чым не разбіраюцца, разганяюць людзей, якія дзеля краіны трэніруюцца гадамі, бяруць рэкордныя вышыні, прадстаўляюць нашу краіну. Паглядзіце, якая прыгажуня Саша Раманоўская, фрыстайлістка. Ды наогул гэта гонар, гэта эліта. Яны павінны вамі камандаваць. Хто там? Гуркоў, Меліціна Станюта. Яны гаспадары краіны. Увесь свет ведае Беларусь па гэтых людзях.

Распавёў, куды ідуць няўдалыя спартоўцы

У канцы рокер падзяліўся меркаваннем пра тое, як маладыя людзі трапляюць у сілавыя ведамствы.

- А вось хто ў спорце ##### [нічога] не дабіўся, хто навучыўся хоць трохі біцца, хто ад такіх як Гуркоў або іншых сур'ёзных спартоўцаў на трэніроўках ##### [кухталёў] адграбаў, вывучыў два-тры прыёмы, туды і ідуць. Яны ідуць потым у войска, а пасля войска ў АМАП, бо сацыяльнае забеспячэнне.

Апошнія навіны