BE RU EN

Візавыя цэнтры Літвы і Польшчы перасталі прымаць у беларусаў дакументы на візы

  • 8.10.2020, 9:56

Калі будзе адноўлены прыём дакументаў, пакуль не паведамляецца.

Беларусам сталі прыходзіць СМС ад візавых цэнтраў Літвы і Польшчы аб тым, што дакументы не будуць прымацца. Прычым ад літоўскага візавага цэнтра паведамленні прайшлі ўчора, а ад польскага - сёння, паведамляе onliner.by.

«Толькі што прыйшоў СМС, што з 08.10.2020 візавы цэнтр Літвы спыняе прыём дакументаў на ўсе тыпы віз!» - пішуць чытачы выдання ў форуме пра візы ў Літву.

Аналагічная сітуацыя і з польскімі візавымі цэнтрамі. Яны паведамляюць, што прыём дакументаў на візы будзе спынены з заўтрашняга дня, гэта значыць з 9 кастрычніка.

Калі будзе адноўлены прыём дакументаў, пакуль не паведамляецца.

Апошнія навіны