BE RU EN

СМІ: 32 польскія дыпламаты пакінуць Беларусь да пятніцы

  • 8.10.2020, 7:53

Варшава не плануе даваць аналагічны адказ у дачыненні да беларускіх дыпламатаў у Польшчы.

МЗС Польшчы прыняў пастанову выканаць патрабаванне Менску і скараціць штат амбасады, паведамляе Gazeta Wyborcza са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Да пятніцы, 9 кастрычніка, з Беларусі з’едуць 32 польскія дыпламаты. Пводле інфармацыі выдання, Варшава не плануе даваць аналагічны адказ у дачыненні да беларускіх дыпламатаў у Польшчы.

Нагадаем, 2 кастрычніка МЗС Беларусі запатрабаваў у пасольстваў Польшчы і Літвы ў нашай краіне скараціць колькасць дыпламатаў: у літоўскай амбасадзе замест 25 павінна застацца 14 дыпламатаў, у польскай - замест 50 павінна застацца 18. Таксама ў МЗС Беларусі рэкамендавалі адклікаць паслоў Літвы і Польшчы на радзіму для кансультацый.

Амбасадары Польшчы Артур Міхальскі і Літвы Андрус Пулокас пакінулі Беларусь 5 кастрычніка. Іх прыклад перанялі і некаторыя паслы краін-чальцоў Еўразвязу.

Апошнія навіны