BE RU EN

Больш за 300 працаўнікоў «Нафтана» перайшлі з лукашэнкаўскага прафзвязу ў незалежны

  • 8.10.2020, 7:31

Блізу 3,5 тысячы работнікаў паставілі подпісы за адстаўку Лукашэнкі.

На працягу жніўня і верасня на наваполацкім нафтаперапрацоўчым заводзе «Нафтан» больш за 330 работнікаў выйшлі з дзяржаўнага і ўступілі ў незалежны прафзвяз.

Такую лічбу ў гутарцы з «Радыё Свабода» назвала супрацоўніца завода Вольга Брыцікава.

У жніўні жанчына ўдзельнічала ў зборы подпісаў пад калектыўным лістом да кіраўніцтва аб'яднання з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі і правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў. Тады, кажа Брыцікава, было сабрана блізу 3,5 тысячы подпісаў.

Апошнія навіны