BE RU EN

ЗША: Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі прывядуць да свабодных выбараў у краіне

  • 7.10.2020, 21:03

Пра гэта заявіў намеснік міністра фінансаў ЗША Джасцін Музініч.

Злучаныя Штаты мяркуюць, што ўведзеныя супраць рэжыму Лукашэнкі на мінулым тыдні санкцыі прывядуць да свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі. Пра гэта паведаміў у сераду намеснік міністра фінансаў ЗША Джасцін Музініч, выступаючы на відэаканферэнцыі, арганізаванай вашынгтонскай Атлантычнай радай.

Ён нагадаў, што 2 кастрычніка Вялікабрытанія, ЕЗ, Канада і ЗША ўвялі санкцыі супраць Менску за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў.

«Мы спадзяёмся, што гэтыя дзеянні прывядуць да змены паводзін, а неўзабаве і да свабодных і справядлівых выбараў, а таксама дадуць зразумець астатнім, наколькі дорага абыходзіцца ўмяшанне ў дэмакратычны працэс», - сцвярджае Музініч.

Паводле яго версіі, ЗША праводзяць дбайны працэс праверкі перад увядзеннем рэстрыкцый, у гэтай справе «ў пераважнай большасці выпадкаў» Вашынгтон каардынуе свае дзеянні з міжнароднымі партнёрамі.

Апошнія навіны