BE RU EN

Італьянскія палітыкі ўдзельнічалі ў нядзельным Маршы вызвалення

  • 7.10.2020, 20:26

«Інстытуты дэмакратычных краін павінны быць мабілізаваны для садзейнічання дэмакратычнаму развіццю Беларусі».

У мінулыя выхадныя Менск наведалі італьянскія палітыкі Андрэа Арланда і Барбара Паластрыні, паведамляе «Радыё Свабода».

Арланда - дэпутат парламента, намеснік старшыні Дэмакратычнай партыі, быў міністрам навакольнага асяроддзя і міністрам юстыцыі, а Паластрыні - былая міністарка забеспячэння роўных правоў.

Італьянскія палітыкі паўдзельнічалі у нядзельным Маршы вызвалення. Вось, што напісаў Арланда ў сваім «Фэйсбуку»:

- Мы сустрэлі шмат людзей, якія выступаюць супраць Лукашэнкі і патрабуюць спынення жорсткіх рэпрэсій. Гэтыя рэпрэсіі пачаліся падчас пратэстаў супраць парушэнняў на выбарах у жніўні гэтага года. Мы гаварылі з ахвярамі гэтага гвалту, жанчынамі і мужчынамі, якія моцна пацярпелі, але не адступілі ад сваёй барацьбы. Мы выказалі ім салідарнасць італьянскіх дэмакратаў.

Уважаем, што еўрапейскія СМІ павінны перастаць маўчаць пра сітуацыю ў Беларусі. Інстытуты дэмакратычных краін павінны быць мабілізаваныя для садзейнічання мірнаму і дэмакратычнаму развіццю гэтай краіны, непарыўна звязанай з нашым кантынентам і яго культурай.

Апошнія навіны