BE RU EN

Навукоўцы выявілі дзіўную асаблівасць імунітэту

  • 7.10.2020, 19:34

Атрыманыя звесткі могуць мець важнае значэнне для распрацоўкі вакцыны ад каранавіруса.

Няхай гэта будзе грып або каранавірус, арганізму можа спатрэбіцца некалькі дзён, каб нарасціць сілу імуннага адказу на вірусную інфекцыю. Новае даследаванне Універсітэта Рочестара апісвае, як розныя клеткі імуннай сістэмы працуюць разам, а ў выпадку нейтрафілаў - выклікаюць уласную смерць, каб дапамагчы ў барацьбе з інфекцыяй. Атрыманыя звесткі могуць мець важнае значэнне для распрацоўкі вакцын і супрацьвіруснай тэрапіі, піша Medical Express (пераклад - healthinfo.ua).

Імунная сістэма складаецца з некалькіх розных тыпаў клетак, якія дзейнічаюць узгоднена. Нейтрафілы выконваюць ролю альтруістаў, забяспечваючы ключавыя рэсурсы для выжывання іншых імунных клетак. Гэта ўзмацняе імунны адказ. Вядома, што нейтрафілы адны з першых кантактуюць з інфекцыяй, цыркулюючы ў крыві. Аднак самі па сабе справіцца з пагрозай яны не могуць.

Замест гэтага, калі дыхальныя шляхі заражаныя вірусам, такім як грып або COVID-19, вялікая колькасць нейтрафілаў накіроўваецца да месца інфекцыі і выпускае хімічныя сігналы. Гэта запускае вытворчасць спецыялізаваных Т-клетак, якія з'яўляюцца часткай адаптыўнай імуннай сістэмы арганізма. Яна актывуецца для больш прамога адказу на пэўныя інфекцыі. Пасля мабілізацыі, што звычайна займае некалькі дзён, Т-клеткі знішчаюць інфікаваныя клеткі.

Новае даследаванне, праведзенае на мышах, інфіцыраваных вірусам грыпу, паказвае: калі Т-клеткі прыбываюць у месца інфекцыі, нейтрафілы ініцыююць працэс, званы апаптоз (кантралюемая смерць). У выніку вызваляецца вялікая колькасць малекул эпідэрмальнага фактару росту (EGF). EGF забяспечваюць Т-клеткам дадатковы прырост энэргіі, неабходны для завяршэння працы.

Апошнія навіны