BE RU EN

Пашынян абвясціў пра «ключавы момант» вайны ў Карабаху

  • 7.10.2020, 19:28

Прэм'ер Арменіі заявіў, што войска Карабаха «паспяхова дзейнічае ў паўднёвым кірунку».

Войска Карабаха паспяхова дзейнічае ў паўднёвым кірунку, паведаміў у інтэрв'ю РБК у сераду раніцай прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.

«Калі ўлічыць тую інфармацыю, якая прыходзіць сёння з самай раніцы, мы можам сказаць, што задумка Карабахскіх вайсковых начальнікаў спрацавала - яны на поўдні распачалі тактычныя крокі, пакінулі калідор і завабілі туды вайсковы корпус Азербайджана», - паведаміў армянскі прэм'ер.

План вайскоўцаў непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі, з яго слоў, складаўся ў тым, каб адысці на лініі Джэбран (горад на поўдзень ад сталіцы Карабаха - Сцепанакерта), і прывабіць туды вялікія сілы азербайджанскага войска. «Учора ўвечары яны туды ўвайшлі вялікімі, вельмі вялікімі сіламі, і сёння з раніцы па іх накіраваны зруйнавальны ўдар, і аперацыя ідзе надзвычай паспяхова», - расказаў прэм'ер. «Думаю, што гэта будзе ключавы момант усёй аперацыі. У гэтыя хвіліны, па маёй інфармацыі, закладваецца падмурак, рэальны фундамент для канчатковай перамогі карабахскага войска», - дадаў Пашынян. Большая частка азербайджанскай тэхнікі была знішчаная і кінута азербайджанскім бокам, сказаў ён.

Апошнія навіны