BE RU EN

Генеральны сакратар NATO заклікаў рэжым Лукашэнкі паважаць права беларусаў самім вызначыць будучыню краіны

  • 7.10.2020, 19:04

Ёнс Столтэнберг заклікаў не парушаць правы грамадзян Беларусі, якія выходзяць на акцыі пратэсту супраць рэжыму.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг у сераду заклікаў Менск і Маскву не парушаць правы грамадзян Беларусі, якія выходзяць на акцыі пратэсту супраць уладаў, паведамляе interfax.by.

«Мы глыбока занепакоеныя затрыманнямі і выкраданнямі апазіцыйных лідараў. І Менск, і Масква павінны паважаць права беларускага народа вызначаць сваю ўласную будучыню», - сказаў Столтэнберг на прэс-канферэнцыі ў сераду.

У Беларусі ўжо амаль два месяцы працягваюцца акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў прэзідэнта, якія прайшлі 9 жніўня.

Апошнія навіны