BE RU EN

Выпускнікі БДУ правялі акцыю ў падтрымку выкладчыкаў ВНУ і студэнтаў

  • 7.10.2020, 18:05

Адміністрацыя ўніверсітэту ацаніла крэатыў выпускнікоў.

Выпускнікі БДУ ФФСН (факультэт Філасофіі і сацыяльных навук) сёння правялі акцыю ў падтрымку звольненых выкладчыкаў, навучэнцаў студэнтаў, піша тэлеграм-канал NEXTA.

Надпіс на плакатах: «Тут забіваюць філасофію», «ЯМЫ Баркоўскі», прозвішчы выкладчыкаў, звольненых за меркаванне.

Праз дзве хвіліны пасля заканчэння акцыі адміністрацыя выйшла паглядзець на плакаты, студэнтаў прыстрашылі міліцыяй, калі яны апублікуюць фатаграфіі.

Апошнія навіны