BE RU EN

Экс-кіраўнік ФХБ Генадзь Савілаў адмовіўся ўдзельнічаць у мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі

  • 7.10.2020, 15:53

За гэта ён пазбавіўся пасады.

Свабоднае аб'яднанне спартоўцаў Беларусі адправіла ліст у МАК, піша «Трибуна».

У дадатку 1 прыведзеныя 22 выпадкі, калі беларускія спартоўцы, трэнеры і функцыянеры пацярпелі праз сваю грамадзянскую пазіцыю.

Сярод іх ёсць прыклад Генадзя Савілава, які пазбавіўся пасады старшыні ФХБ за адмову ўдзельнічаць у мітынгу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер федэрацыяй хакея Беларусі кіруе Дзмітрый Баскаў.

Апошнія навіны