BE RU EN

Жанчыны з кветкамі выходзяць на акцыі па ўсім Менску

  • 7.10.2020, 14:11

Беларускі шпацыруюць па горадзе і становяцца ў ланцугі салідарнасці.

Сёння 60-ы дзень беларускай рэвалюцыі. Па ўсёй краіне ўжо 2 месяцы доўжацца акцыі з патрабаваннем неадкладнай адстаўкі ўзурпатара Лукашэнкі.

Жанчыны з кветкамі выходзяць і становяцца ў ланцугі салідарнасці або проста шпацыруюць па ўсім Менску, паведамляе Charter97.org са спасылкай на незалежныя тэлеграм-каналы.

Жаночы ланцуг салідарнасці каля станцыі метро Усход.

Жанчыны сталі ў ланцуг і на станцыі метро Фрунзенская.

Некаторыя жанчыны проста шпацыруюць па горадзе, як гэтае кветкавае трыа ў абедзенны перапынак.

Апошнія навіны