Больш за 800 дзеячаў культуры запатрабавалі правесці новыя выбары ў Беларусі
- 7.10.2020, 12:57
Вядомыя музыкі, мастакі, акторы, выкладчыкі, рэжысёры, літаратары падпісалі адкрыты ліст.
Больш за 800 музыкаў, мастакоў, актораў, выкладчыкаў, рэжысёраў, літаратараў і іншых дзеячаў і актывістаў сферы культуры падпісалі адкрыты ліст з патрабаваннямі перагледзець вынікі прэзідэнцкіх выбараў, спыніць гвалт, скасаваць «чорныя спісы» і не ціснуць на майстроў культуры, якія не згодны з палітыкай беларускіх уладаў.
Сярод падпісантаў:
народныя артысты Беларусі Зінаіда Бандарэнка і Зоя Белахвосцік, заслужаныя артысты рэспублікі Валерый Дайнека, Анжаліка Агурбаш,
рок-музыкі Ігар Варашкевіч, Сяргей Пукст, Святлана Бень, Лявон Вольскі, Алесь Дзянісаў,
пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Віктар Марціновіч, Андрэй Хадановіч, Андрэй Горват,
рэжысёры Андрэй Кудзіненка, Андрэй Курэйчык,
пераможцы дзіцячай «Еўравізіі» Ксенія Сітнік і Аляксей Жыгалковіч
і многія іншыя.
Падпісанты патрабуюць:
1. Прызнання выбараў несапраўднымі, згодна з усталяванымі, зафіксаванымі шматлікімі фактамі фальсіфікацый, праз нядопуск незалежных назіральнікаў і ціск на выбарчыя камісіі. Правядзення паўторных выбараў у адпаведнасці з усімі міжнароднымі стандартамі. Адстаўкі дзейных чальцоў ЦВК з прыцягненнем да прадугледжанай заканадаўствам адказнасці.
2. Неадкладна спыніць запалохванне, ціск і рэпрэсіі ў дачыненні да працаўнікоў культуры з боку праваахоўных органаў і іншых службовых асоб. Ліквідаваць інстытут «чорных спісаў» як ганебную з'яву, недапушчальную ў еўрапейскім грамадстве ў XXI стагоддзі.
3. Аднавіць на працоўным месцы ўсіх працаўнікоў сферы культуры, якія былі звольненыя за сваю грамадзянскую пазіцыю. Спыніць ціск на супрацоўнікаў культурных устаноў.
4. Вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных, а таксама ўсіх грамадзян, затрыманых падчас мірных акцый, якія незаконна кваліфікуюцца як неправамерная дзейнасць.
5. Спыніць супрацьпраўную дзейнасць супрацоўнікаў сілавых органаў і правесці праверкі законнасці іх дзеянняў, пачынаючы з моманту збору подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты.
6. Распачаць справу аб збіцці і жорсткіх катаваннях грамадзян, затрыманых падчас мірных дэманстрацый. Прыцягнуць да адказнасці кіраўнікоў сілавых структур, адказных за гвалт, расправы і пагрозы, за ўмяшальніцтва ў прыватнае жыццё грамадзян.
7. Аказаць паўнавартасную медыцынскую, псіхалагічную, прававую і матэрыяльную дапамогу ўсім ахвярам правапарушэнняў з боку супрацоўнікаў сілавых структур.
8. Неадкладна пачаць адкрыты грамадскі дыялог улады з прадстаўнікамі народа на прадмет правядзення сумленных, празрыстых і справядлівых выбараў у Рэспубліцы Беларусь з наступнай перадачай прэзідэнцкіх і ўладных паўнамоцтваў законна абранаму кіраўніку дзяржавы.
Больш за 800 дзеячаў культуры запатрабавалі правесці новыя выбары ў Беларусі
ФОТА: AP