BE RU EN

«Увесь твар, усе грудзі былі як быццам апечаныя - пачырванелі і гарэлі»

  • 7.10.2020, 12:02

13-гадовая дзяўчынка з Гародні распавяла пра тое, як яе затрымалі фашысты Караева.

13-гадовую Насту ў мінулую нядзелю затрымалі ў Гародні, каля плошчы Савецкай, дзе мела адбыцца акцыя пратэсту і праходзіў сельскагаспадарчы кірмаш. Ля кірмашу дзяжурылі сілавікі і стаяў спецтранспарт. Дзяўчынка ў цэнтр горада прыйшла з айчымам. Шпацыр закончыўся канфліктам мужчыны з праваахоўнікамі і жорсткім затрыманнем як дарослага чалавека, так і дзіцяці - відэа затрымання 13-гадовай дзяўчынкі разышлося па сеціве і выклікала рэзананс у грамадстве. Праз некалькі гадзін Насту з РАУС забрала мама, ейны айчыма пазней атрымаў 7 дзён арышту, паведамляе tut.by.

Ала, мама дзяўчынкі, распавядае, што ейны муж Аляксандр і ягоны сябар пайшлі на плошчу паглядзець, ці будзе там праходзіць мітынг. Узялі з сабой і Насту.

Наста распавядае, што каля плошчы было шмат сілавікоў. Айчым спыніўся каля аднаго з іх і нешта пачаў гаварыць. Тыя, з ейных слоў, адказвалі: «Што, пагаварыць хочаш? Зараз пагаворым».

ФОТА: TUT.BY

- Яны нешта яшчэ казалі, але мы пайшлі далей. надумалі сысці ў двор, а адтуль - дадому, але ўбачылі, што Сашывага сябра няма побач - і вярнуліся. А потым неяк усё хутка атрымалася: міліцыянты нешта пачалі зноў казаць, Саша адказваў, - успамінае дзяўчынка.

Праз некалькі хвілін да Аляксандра падбеглі шасцёра сілавікоў. Яны, са слоў падлетка, сталі заломваць айчыму рукі. Вакол крычалі людзі, дзяўчынка, кажа, спалохалася - і абліла аднаго з амапаўцаў колай.

ФОТА: TUT.BY

- Напоі ў бутэльцы засталося зусім няшмат. Яна і плюхнула на кагосьці, - кажа мама дзяўчынкі.

Наста ўспамінае: у нейкі момант сілавікі сталі распыляць газ. Раней у міліцыі, нагадаем, тлумачылі, што газ на 13-гадовую дзяўчынку ў Гародні не распылялі - маўляў, выкарысталі супраць ейнага айчыма, бо ён паводзіў сябе агрэсіўна. Аднак Наста запэўнівае: дакладна бачыла, што струмень газу накіравалі менавіта на яе.

ФОТА: TUT.BY

- Футболка белая, а ўсё памаранчовае - гэта, мы мяркуем, сляды ад газу. У яе ўвесь твар, усе грудзі былі як быццам апечаныя, пачырванелі і гарэлі. Яна пісала мне, што ўсе гарыць, - распавядае Ала.

Дзяўчынку, як і айчыма, забралі ў аўтазак. Двое сілавікоў цягнулі яе туды па зямлі.

- Я не супраціўлялася, але мяне вельмі хутка скруцілі. Я не магла паварушыцца і нешта зрабіць. І як быццам нехта штурхнуў у спіну, паміж лапатак, - кажа Насця і прызнаецца: у той момант моцна спалохалася. Спачатку за айчыма, потым - за сябе, калі апынулася ў аўтазаку.

Яна напісала маме, што знаходзіцца ў спецтранспарце, і прасіла забраць адтуль, а таксама спрабавала даведацца ў праваахоўнікаў, куды іх вязуць, але ніхто ёй нічога не казаў.

ФОТА: TUT.BY

- Я пачала высвятляць, дзе яна можа быць. Патэлефанавала ў РАУС Кастрычніцкага раёна - туды раней больш за ўсё людзей прывозілі. Там мне сказалі, што дзіця забраць не маглі. Потым высветлілася, - і Насця сама мне пра гэта напісала, - што яна ў РАУС Ленінскага раёна.

Пасля гутаркі дзяўчынку разам з мамай з міліцыі адпусцілі. Праўда, на наступны дзень да сям'і прыйшла камісія са школы разам з міліцыянтам праверыць ўмовы пражывання дзіцяці.

- Сказалі, што на цягам 15 дзён дадуць адказ пра тое, ці паставяць нас у сацыяльна небяспечнае становішча, таксама Насту, як мы зразумелі, могуць паставіць на ўлік у камісію паводле спраў непаўналетніх. У нас усё ў парадку дома, мы працуем, дачка добра вучыцца, да яе ў школе няма ніякіх прэтэнзій. Я, вядома, разумею, што было няправільна браць яе з сабой у цэнтр у нядзелю - тым больш што Саша быў нападпітку, - кажа Ала.

Аляксандр цяпер знаходзіцца ў ІЧУ на вуліцы Гая. Пасля нядзельнага інцыдэнту яму далі 7 дзён арышту.

Апошнія навіны