BE RU EN

Латвія і Эстонія таксама адклікаюць сваіх амбасадараў з Беларусі

  • 7.10.2020, 9:23

Раней з краіны з'ехалі амбасадары Польшчы, Літвы і Нямеччыны.

Амбасадар Латвіі Эйнарс Семаніс і амбасадар Эстоніі Мэрыкэ Какаеў адкліканы з Беларусі ў свае сталіцы для кансультацый, найбліжэйшымі днямі яны з'едуць з Менска. Пра гэта tut.by паведамілі інфармаваныя крыніцы.

Раней з Беларусі з'ехалі амбасадары Польшчы, Літвы і Нямеччыны.

Нагадаем, дыпламатычны скандал паміж Беларуссю і краінамі ЕЗ разгарэўся 2 кастрычніка з патрабаванні МЗС Беларусі да амбасадаў Польшчы і Літвы ў нашай краіне скараціць колькасць дыпламатаў, якія працуюць у Беларусі. МЗС таксама прапанаваў Варшаве і Вільні адклікаць для кансультацый сваіх амбасадараў, якія працуюць у Беларусі.

Літва і Польшча спачатку адмовіліся адклікаць амбасадараў, але пазней перадумалі, і 5 кастрычніка амбасадар Літвы і амбасадар Польшчы выехалі ў свае сталіцы. Акрамя таго, 6 кастрычніка Менск пакінуў і амбасадар Нямеччыны. Кіраўнік Прадстаўніцтва ЕЗ у Менску Дырк Шубэль пакуль застаецца ў беларускай сталіцы.

Апошнія навіны