BE RU EN

Беларусы Канады запатрабавалі ў ААН распачаць крымінальную справу супраць Лукашэнкі

  • 7.10.2020, 8:33

Рэжым вінаваты ў злачынствах супраць чалавецтва.

Беларусы Канады адправілі зварот у ААН.

Сайт Charter97.org падае тэкст звароту цалкам:

«25 верасня мы, беларусы ў Канадзе адправілі зварот сталым прадстаўнікам Канады пры ААН разам са зваротам у Міжнародны Крымінальны Суд.

Мы просім беларусаў, якія пражываюць у іншых краінах, далучыцца да нашай ініцыятывы, і адправіць зварот сталым прадстаўнікам ААН сваёй краіны.

Шаблон звароту ў ААН можна сцягнуць праз спасылку.

Мы, беларусы заяўляем, што Лукашэнка і ягоны рэжым вінаватыя ў злачынствах супраць чалавецтва, бо ён асабіста санкцыянаваў зверствы, якія мелі месца на вуліцах Беларусі, у турмах і следчых ізалятарах пасля дня выбараў. Мы хочам падкрэсліць важнасць распачынання судовай справы супраць Лукашэнкі.

Зварот быў ініцыяваны 1 верасня 2020 года Беларускім Канадскім Альянсам (Belarusian Canadian Alliance) ды Ініцыятывай Беларусаў Таронта «Васількі» (Vasilki Initiative of Belarusians in Toronto, Canada).

Разам мы сіла!»

Апошнія навіны