BE RU EN

«Баста!»: План дзеянняў на 7 кастрычніка

  • 7.10.2020, 8:13

Прадаўжаем наступ на ўзурпатара і рыхтуемся да нядзельнага Маршу.

Тэлеграм-канал «Баста!» і іншыя незалежныя тэлеграм-каналы звярнуліся да беларусаў раніцай 7 кастрычніка:

- Добрай раніцы, сябры! Учора ўвечары ў раёнах Менска ды іншых гарадоў быў сапраўдны карнавал волі. Сёння працягваем наступ на ўзурпатара па ўсіх франтах і не забываем пра падрыхтоўку да ўдарнага Маршу ў нядзелю.

Партызанскі пратэст па ўсіх гарадах і раёнах. Усялякі фармат - шэсці, канцэрты, вечарыны, ланцугі салідарнасці, сустрэчы з суседзямі, пікнікі. Дамаўляемся з суседзямі - выходзім на двор. Дамаўляемся з калегамі з працы - выходзім на двор. Дамаўляемся ў чатах сваіх дамоў, мікрараёнаў, гарадоў - выходзім на двор.

Будзьце мабільныя. Не трэба стаяць на адным месцы. Мяняйце дыслакацыю - у сваім раёне вы арыентуецеся значна лепш, чым бандыты ў форме. Выкарыстоўвайце выведку.

Абараняйце сваіх. Спакойным упэўненым тонам размаўляйце з супрацоўнікамі міліцыі, калі вашы шляхі ўсё ж сустрэліся. Становіцеся ў счэпкі, калі лукашысты спрабуюць кагосьці забраць.

Тыя, хто ўчора быў дома, - далучайцеся. Чым больш нас на дварэ, тым складаней дзейнічаць бандытам. Месцы правядзення акцый вы ведаеце. Чакаем вас з нецярплівасцю.

Нас павінна быць відаць па ўсіх гарадах не толькі ўвечары, але і ўдзень. Выкарыстоўваем усе формы пратэстаў - блакада дарог, канцэрты ў людных месцах, вывешванне сцягоў і транспарантаў, графіці і ўлёткі.

Выходзім на жаночыя ланцужкі з кветкамі ва ўсім горадзе ў абедзенны перапынак.

Выходзім з кветкамі падчас абедзеннага перапынку поруч з месцам вашай работы. Калі ж вы фрылансер ці ў вас выходны, то выходзіце да прыпынку каля вашага дома прыкладна з 13 да 14:00!

Выходзіце з сяброўкамі, суседкамі, калегамі ці нават цэлым жаночым складам вашых прафесійных калектываў! І, вядома ж, дзяліцеся фотасправаздачамі ў чатах, каб натхніць яшчэ больш людзей на подзвігі.

Студэнты і школьнікі, ваша навучальная ўстанова - ваша тэрыторыя. Бярыце прыклад з вашых калегаў з менскіх ВНУ і ладзьце пратэст тут і цяпер. Прыходзьце на вучобу ў белым і чырвоным адзенні, праводзіце чытанне вершаў, спявайце песні. Уключайце фантазію і пакажыце крэатыў.

Максімальна распаўсюджваем інфармацыю аб падрыхтоўцы нядзельнага Марша. Інтэрнэт, улёткі, стыкеры, графіці, крэатыўныя заклікі, размовы з суседзямі і калегамі. Запрашаем на Марш усіх усімі даступнымі спосабамі.

Падтрымлівайце затрыманых і іх сем'і. Пішыце лісты палітвязням.

Для ключавых кірункаў нашай дзейнасці вельмі важна асвятленне ў СМІ. Абавязкова паведамляйце нам на @adm_basta ўсю інфармацыю аб пратэстах і страйках у вашым горадзе! Дасылайце фота і відэа. Хай уся Беларусь і ўвесь свет даведаюцца аб нашай барацьбе за свабоду!

Адзін - за ўсіх, а ўсе - за аднаго!

Апошнія навіны