BE RU EN

Польшча гатова прыняць студэнтаў і навукоўцаў з Беларусі

  • 6.10.2020, 20:40

Нацыянальнае агенцтва акадэмічных абменаў Польшчы выдзеліць стыпендыі для беларусаў.

500 месцаў для беларускіх студэнтаў ва ўніверсітэтах Польшчы і 25 месцаў для навукоўцаў у даследчых інстытутах будуць прафінансаваныя Нацыянальным агенцтвам акадэмічных абменаў Польшчы (NAWA) у рамках ініцыятывы «Салідарныя з Беларуссю», паведамляе «Радыё Польшча».

Нацыянальнае агенцтва акадэмічных абменаў, па ўзгадненні з Канферэнцыяй рэктараў ВНУ Польшчы, на запыт Міністэрства навукі прафінансуе стыпендыі і аплаціць выдаткі на навучанне беларусаў сумаю амаль 10 мільёнаў злотых (блізу 2 млн 222 тысячы еўраў).

Студэнты, якія пераводзяцца ў польскія ўніверсітэты, будуць атрымліваць на працягу 10 месяцаў стыпендыю сумаю ад 1250 да 1500 злотых (280-335 еўраў) у месяц, - распавядае дырэктар Нацыянальнага агенцтва акадэмічных абменаў Зоф'я Савіцкая: «Для навукоўцаў сума стыпендыі складзе 5000 злотых (1100 еўраў) у месяц і ў 1000 злотых (225 еўраў) дадаткова на мужа і дзіця. І гэтая сума не абкладаецца падаткам, яе навукоўцы атрымліваюць на рукі».

На гэты момант афіцыйныя заяўкі для ўдзелу ў праграме падалі пяць ВНУ Кракава: Ягелонскі ўніверсітэт, педагагічны, сельскагаспадарчы, эканамічны і Акадэмія Ignatianum.

Апошнія навіны