BE RU EN

У Кыргызстане павінны прызначыць новыя парламенцкія выбары

  • 6.10.2020, 16:16

Паўторнае галасаванне павінна адбыцца цягам 60 дзён з моманту зацвярджэння даты.

У Кыргызстане павінны адбыцца новыя парламенцкія выбары, дату якіх вызначаць цягам наступных двух тыдняў. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама Абдзіжапар Бекматаў, паведамляе выданне Kabar.kg.

Тэрмін выбараў будзе скарочана на траціну, бо яны будуць праводзіцца ўжо другім разам.

«То бок, калі раней ЦВК павінен быў правесці выбары цягам 90 дзён, то цяпер лічбы скараціліся да 60 дзён», - цытуе выданне словы чыноўніка.

Пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў выбараў у парламент Кыргызстана некалькі апазіцыйных партый заявілі аб непрызнанні вынікаў праз масавыя парушэнні і фальсіфікацыі падчас выбарчага працэсу.

Апошнія навіны