BE RU EN

Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі падтрымала польскіх і літоўскіх дыпламатаў

  • 6.10.2020, 14:27

Фотафакт.

Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі падтрымала польскіх і літоўскіх дыпламатаў. Нагадаем, беларускія ўлады запатрабавалі скараціць прысутнасць дыпламатаў Польшчы і Літвы ў нашай краіне. Сёння Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі апублікавала фота з польскімі і літоўскімі сцягамі.

Адзначым, што частка амбасадараў краін ЕЗ, акрэдытаваных у Беларусі, будзе адкліканая для кансультацый. Яны зробяць гэта на знак салідарнасці з амбасадарамі Літвы і Польшчы.

Напярэдадні нашу краіну пакінулі амбасадар Польшчы Артур Міхальскі і амбасадар Літвы Андрус Пулокас.

Апошнія навіны